|
Паважаныя жыхары Навагрудчыны! |
|
Написал Administrator
|
|
28.06.2008 |
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днем Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днем Рэспублікі) і 64-й гадавінай вызвалення Беларусі і Навагрудчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цаною многіх жыццяў беларусы заваявалі права на самастойнасць і незалежнасць. Мы, нашчадкі, глыбока ўдзячны доблесным франтавікам, партызанам і падпольшчыкам, працаўнікам тылу, якія сваім подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны далі нам магчымасць мірна жыць і працаваць на свабоднай зямлі, а ў пасяваенны час адрадзілі краіну, збераглі ідэалы свабоды, справядлівасці і братэрства. У гэты святочны дзень мы таксама аддаём даніну павагі і ўдзячнасці слаўным сынам і дочкам нашай Беларусі, нашай роднай Навагрудчыны, якія праславілі краіну сваім талентам і самаадданай працай. Сення наша рэспубліка дынамічна развіваецца, з'яўляецца дэмакратычнай, суверэннай дзяржавай. Наш народ з'яднаны стваральнай працай па будаўніцтву моцнай і квітнеючай Беларусі. Разам мы зробім усе, каб незалежная Беларусь заўседы была для нас дастойным і надзейным домам. Са святам вас, паважаныя землякі! Добрага вам здароўя, аптымізму, поспехаў у працы, сямейнага шчасця, дастатку, дабрабыту!
Навагрудскі раенны выканаўчы камітэт Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў
|
|
Продолжение...
|
|
|
КУРЭЦ СПІЦЬ - КАНАПА ГАРЫЦЬ |
|
Написал Administrator
|
|
28.06.2008 |
24 чэрвеня жыхар в. Уселюб на вул. Зарэчнай заўважыў дым, які выбіваўся з акна дома № 10. Адразу пазваніў у службу 101... |
|
Продолжение...
|
|
|
Написал Administrator
|
|
28.06.2008 |
З 16 па 22 чэрвеня ў дзяжурную частку РАУС паступіла 144 заявы і паведамлені. З іх 26 - пра злачынствы і 118 - пра здарэнні. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 31 чалавек. У тым ліку 1 - за дробны крадзеж, 19 - за дробнае хуліганства (з якіх 14 сямейна-бытавых скандалаў), 3 - за паяўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане. За парушэнне правілаў дарожнага руху пакарана 98 пешаходаў і вадзіцеляў, у тым ліку 9 - за кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення. |
|
Последнее обновление ( 28.06.2008 )
|
|
Продолжение...
|
|
|
ЦІШЭЙ ЕДЗЕШ - ДАЛЕЙ БУДЗЕШ |
|
Написал Administrator
|
|
28.06.2008 |
ЦІШЭЙ ЕДЗЕШ - ДАЛЕЙ БУДЗЕШПравілы дарожнага руху ўтрымліваюць шэраг патрабаванняў, якімі павінен кіравацца вадзіцель пры выбары хуткасці. Выбраны хуткасны рэжым павінен дазваляць вадзіцелю кантраляваць рух транспартнага сродку і пры неабходнасці неадкладна прыняць меры па зніжэнні хуткасці для захавання бяспекі дарожнага руху. Тым не менш многія вадзіцелі часта памыляюцца пры выбары хуткасці, што прыводзіць да ўчынення дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ). |
|
Последнее обновление ( 28.06.2008 )
|
|
Продолжение...
|
|
|
Написал Administrator
|
|
26.06.2008 |
|
У Мінску з 10 па 17 чэрвеня ладзілася 18-я міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2008". На ёй пабывалі кіраўнікі сельгасарганізацый і некаторыя спецыялісты райсельгасупраўлення нашага раёна. |
|
Последнее обновление ( 27.06.2008 )
|
|
Продолжение...
|
|
|
Написал Administrator
|
|
21.06.2008 |
|
Само неба спорным цёплым летнім дажджом у трэці дзень Святой Троіцы асвяціла хрэсны ход прыхаджан Свята-Ільінскай царквы г.п. Любча да месца ўзвядзення невялічкай царкоўнай пабудовы непадалёк былога маёнтка Войнава. Тут адбылася малітва на закладку каменя ў падмурак драўлянай каплічкі. |
|
Последнее обновление ( 28.06.2008 )
|
|
Продолжение...
|
|
|